Фота goferma.ru.

Калегія Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці разгледзела вынікі праверак па рэалізацыі комплексу мер па развіцці авечкагадоўлі у 2019 годзе ў рэгіёне, паведамляе БелТА.

Мерапрыемствы распрацавалі на 2019-2025 гады. Іх зацвердзіў Савет Міністраў 30 красавіка 2019 года.

Што адзначылі ў КДК па Мінскай вобласці?

  • праблемы са збытам скуры і воўны авечак;
  • не забяспечана рэгулярнае павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў;
  • практычна не выкарыстоўваецца патэнцыял дзяржаўнай падтрымкі авечкагадоўчых гаспадарак (уключаючы асабістыя падсобныя гаспадаркі);
  • не арганізаваны сістэмны кантроль за своечасовасцю, паўнатой i дакладнасцю звестак аб наяўнасці авечак, якія ўносяць ўладальнікі жывёл у інфармацыйную сістэму AITS;
  • не забяспечаны рост колькасці пагалоўя авечак;
  • не дасягнутыя даведзеныя параметры па аб’ёме вытворчасці воўны, рэалізацыі аўчыны і авечак (у жывой вазе) па ўсіх каналах збыту.

Сельгасугоддзі забяспечылі пагалоўем на ўзроўні ніжэй прадугледжанага. Экспартны патэнцыял авечкагадоўлі у 2019 годзе рэалізавала толькі адна гаспадарка (прадпрыемства экспартавала 23 жывёл на суму 23 тысячы долараў).

Па выніках пасяджэння калегіі абласнога камітэта дзяржкантролю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прапанавалі ліквідаваць выяўленыя недахопы.

Па дадзеных на 1 студзеня 2020 года, у рэгіёне разводзілі авечак 76 суб’ектаў гаспадарання.