Пракурор Вілейскага раёна пачаў крымінальную справу па факце службовай падробкі ў дачыненні да былога кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства Д. па частцы 2 артыкуле 427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

34-гадовы падазраваны, з’яўляючыся дырэктарам аднаго з ААТ, ад сакавіка 2017 года па сакавік 2020 года арганізаваў і забяспечыў сістэматычнае ўнясенне падначаленымі работнікамі заведама ілжывай інфармацыі аб прыросце вагі жывёлы ў профільныя справаздачы жывёлагадоўчага комплексу. Пасля чаго такія звесткі па ўказанні Д. ішлі ў форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-сг (жывёлагадоўля).

Кіраўнік прадпрыемства зацвярджаў справаздачу за адпаведны перыяд і праз спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне накіроўваў яе ў аддзел статыстыкі Вілейскага раёна. Гэта пацягнула за сабой скажэнне дадзеных дзяржаўнай статыстыкі аб прыбаўленні вагі жывёлы ад вырошчвання і адкорму агульнай вагой больш за 370 тон.

Матыў – стварыць бачнасць эфектыўнага кіраўніцтва і спрыяльнай эканамічнай абстаноўкі ў гаспадарцы, пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

Крымінальная справа для арганізацыі папярэдняга расследавання накіраваная ў Вілейскі раённы аддзел Следчага камітэта.

• Текст доступен на языке: Русский