Пагражалі нажом і скралі аўто. Жыхар Маладзечна схлусіў, каб схаваць злачынства

Аб гэтым паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі.

Ноччу 1 мая 30-гадовы жыхар Маладзечна паведаміў на лінію «102» аб разбоі.

З яго слоў, невядомы, пагражаў нажом, а потым выкраў яго аўтамабіль.

Праваахоўнікі знайшлі аўтамабіль на адной з маладзечанскіх вуліц. А гісторыю з разбоем малады чалавы выдумаў.

Па дадзеных следства, у тую ноч падазраваны, не маючы права кіравання транспартным сродкам, ездзіў па горадзе. Калі супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі спыніцца, кіроўца ўцёк ад іх і, каб пазбегнуць адказнасці, пакінуў аўто на адной з гарадскіх вуліц. Праз гадзіну прыйшоў дадому, патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра злачынства.

Следчыя распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.400 Крымінальнага кодэкса (ілжывы данос, спалучаны з абвінавачваннем у цяжкім злачынстве).

Мужчына раней судзімы за крадзяжы і кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.