Уладзімір Каранік. Фота БелТА.

22 мая Ашмянскую ЦРБ наведалі міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каранік і начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскай вобласці Алена Краткова, паведамляюць у бальніцы.

Міністр і начальнік упраўлення пабылі ў структурных падраздзяленнях бальніцы, звярнулі ўвагу на дастатковую забяспечанасць медыкаў сродкамі індывідуальнай абароны, паразмаўлялі з пацыентамі, дактарамі медсёстрамі.

Па інфармацыі бальніцы, рэзкага ўсплёску захворвання (Кавіда) на Ашмяншчыне няма, гатоўнасць медыцынскага персаналу на высокім узроўні.

Уладзімір Каранік і Алена Краткова пазнаёміліся са станам спраў, правялі сумесны абход. Сур’ёзных нараканняў у адрас персаналу не паступала.

• Текст доступен на языке: Русский