АЭС. Фота Настассі Уткінай.

Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі зацвердзіла нормы і правілы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

У дакуменце вызначаныя асноўныя крытэрыі і прынцыпы бяспекі, якія рэалізуюцца ў праекце АЭС і яе сістэм, патрабаванні да канструкцыі і актыўнай зоны станцыі.

Так, сістэма фізічных бар’ераў блока АЭС павінна ўключаць: мяжу контуру цепланосбіта рэактара, герметычную агароджу, паліўную матрыцу, абалонку цеплавыдзяляльных элементаў. А сістэма тэхнічных захадаў павінна ўтвараць пяць узроўняў глыбокаэшаланаванай абароны.

Вызначалі таксама мэтавыя арыенціры бяспекі АЭС у выглядзе велічынь неперавышэння сумарнай імавернасці аварый для кожнага блока АЭС, значнага аварыйнага выкіду, цяжкіх аварый для сховішчаў ядзернага паліва.

Карпарацыя «Росатом» плануе цягам наступных тыдняў атрымаць ліцэнзію на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС і запусціць яе.

Інжынірынгавы дывізіён «Росатома» пацвердзіў завяршэнне прыёмкі ядзернага паліва для пачатковай загрузкі ў рэактар.

• Текст доступен на языке: Русский