Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрста аховы здароўя паведаміла статыстыку па COVID-19 на 28 мая.

Усяго правялі больш за 499 тысяч тэстаў.

У Беларусі зафіксавалі 39858 выпадкаў COVID-19. За суткі прырост склаў 902 выпадкі. Нагадаем, што ўчора, 27 мая, упершыню за тры тыдні колькасць штодзённых выпадкаў знізілася — зарэгістравалі толькі 897.

З бальніц выпісалі за ўвесь час 16660 чалавек. З іх паправіліся 16441 пацыент, памерлі 219.

За суткі ачунялі 732, памерлі — 5.