Фота chenews.net.

Адключэнне гарачай вады ў Маладзечне традыцыйна пройдзе ў дзве чаргі, расказалі ў цепласетках «Маладзечанскія электрасеткі». 

Ад 3 па 16 чэрвеня гарачую ваду адключаць на тэрыторыі горада ў бок Мінска ад вуліцы Віленскай. У гэтай чарзе гарачай вады не будзе ў мікрараёнах Усходні, №6, 4, 10. Вуліца Янкі Купалы, Касманаўтаў, ГЦ «Модуль» і «Тройка».

Ад 17 да 30 чэрвеня гарачую ваду адключаць у частцы горада ў бок Смаргоні ад вуліцы Віленскай. Гэта Гелянова, Бухаўшчына, Здзелемева, Брадвей.

Калі падчас апрасоўкі вы заўважыце праблемы з водазабеспячэннем, звяртайцеся на нумар 115 або (8-0176) 72-64-27.