Фота Аксаны Ярашонак.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняла пастанову аб зменах у пераліку «хваробаў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення вучняў ад выпускных экхаменаў». Тэкст афіцыйна апублікавалі, ён набыў моц 28 мая.

У пераліку дадалі наступныя пункты:

  • да спісу інфэкцыйных хваробаў дадалі «інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19»*;
  • бранхіяльная астма ў сярэднецяжкім цячэнні цяпер дае вызваленне да завяршэння лячэння (раней толькі цяжкая форма давала вызваленне на пастаяннай аснове);
  • пункт пра псарыяз дапоўнілі падпунктам пра атапічны дэрматыт у цяжкай форме — ён дае вызваленне да завяршэння лячэння;
  • чэрапна-мазгавыя траўмы падзялілі ўжо не на дзьве, а на чатыры ступені: у залежнасці ад цяжкасці яны даюць вызваленьне на 2, 4 або 6 месяцаў, ці на пастаяннай аснове.​

COVID-19 — гэта не каранавірус, а хвароба, якую выклікае новы каранавірус SARS-CoV-2, як СНІД — ня вірус, а сындром, выкліканы вірусам імунадэфіцыту чалавека.

Зрабілі і шэраг драбнейшых зменаў:

  • інфекцыйны манакулёз у цяжкім і сярэднім цячэнні больш не дае пастаяннага вызвалення ад экзаменаў, а толькі на перыяд дыспансернага назірання (6 месяцаў);
  • злаякасныя новаўтварэньні цяпер даюць вызваленне не на адзін год пасля хіміяпрамянёвай тэрапіі пры наступленьні рэмісіі, а да пераводу ў ІІІ клінічную групу

У Беларусі раней вырашылі адкласці ўступную кампанію ў сувязі з каранавірусам, даты цэнтралізаванага тэставання змянілі на тыдзень ці два.

Графік выпускных  экзаменаў у школах можа быць трохі адкарэктаваны ў залежнасці ад зместу прадметаў. Што да выпускных вечароў у школах, Мінадукацыі прапануе вырашаць гэта пытанне індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.

На Petitions.by зьбіралі подпісы за скасаваньне выпускных і перанос уступных іспытаў у Беларусі. 27 траўня зварот з амаль 10 тысячамі подпісаў адправілі ў Міністэрства адукацыі і Адміністрацыю прэзыдэнта.

 

• Текст доступен на языке: Русский