Фота vk.com/obfc_by.

Суполка «Беларускі мінор» са спасылкай на дадзеныя Transfermarkt паведаміла, колькі каштуюць склады камандаў беларускай першай лігі.

Самым дарагім стаў «Гомель» — 900 тысяч еўра. Самым танным — «Слонім» са 100 тысячамі еўра.

Кошт камандаў рэгіёну — «Смаргоні» і «Ашмянаў» — значна адрозніваецца. «Смаргонь» уваходзіць у топ-3 самых дарагіх камандаў першай лігі.

Склад гульцоў «Смаргоні» каштуе 450 тысяч еўра, а «Ашмянаў» — 200 тысяч еўра.