На месцы здарэння. Фота МНС.

27 мая ў 21.25 выратавальнікам паведамілі пра ўзгагаранне ў дзевяціпавярховіку на вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне. Падраздзяленні МНС ўстанавілі, што ёсць  задымленне ўнутры двухпакаёвай кватэры.

Да прыезду выратавальнікаў сусед уратаваў гаспадыню кватэры. Жанчына самастойна перасоўвацца не магла. Яна жыве разам з сынам, які выйшаў з кватэры сам.

Пажар лакалізавалі і ліквідавалі выратавальнікі. Эвакуацыя жыхароў суседніх кватэр не спатрэбілася. У выніку агонь пашкодзіў пасцель ў жылым пакоі на агульнай плошчы чатыры квадратныя метры. Прычыну высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский