Жыхар Мядзельшчыны незаконна лавіў рыбу і атрымаў штраф на 5103 рублі

Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Мядзельшчыны: ён незаконна лавіў рыбу.

25 мая каля 12 гадзін малады чалавек паблізу вёскі Няверавічы на возеры Свір лавіў рыбу. Для лоўлі ён выставіў папярэдне лескавыя сеткі. З дапамогай іх здабыў гусцяру, сазана, 2 ліня, 3 краснапёркі, 8 карасёў і 11 ляшчоў.

У выніку чаго прычыніў шкоду дзяржаве ў буйным памеры ў 189 базавых велічынь (5 тысяч 103 рубля).