Скрадзеныя грошы. Фота УУС Гродна.

Міліцыянеры Смаргоні раскрылі крадзеж у асабліва буйным памеры. У 53-гадовага жыхара адной з вёсак Смаргоншчыны зніклі ўсе зберажэнні.

Тое, што дома няма вялікай сумы ў замежнай валюце і беларускіх рублях, мужчына заўважыў, калі ў абед вярнуўся дадому. Пацярпелы  звярнуўся па дапамогу да праваахоўнікаў.

Па словах начальніка Смаргонскага РАУС Аляксандра Клімянкова, на раскрыццё крадзяжу задзейнічалі значныя сілы аддзела ўнутраных спраў: аператыўнікі крымінальнага вышуку, ўчастковыя інспектары, супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі.

На працягу дзяжурных сутак міліцыянеры выйшлі на след зламыснікаў – выканаўцы і ініцыятара. Апошні з’яўляецца прыяцелем сына пацярпелага.

Менавіта сын мужчыны яшчэ ў мінулым годзе распавёў знаёмаму, што ў хаце бацька захоўвае значныя зберажэнні.

Ініцыятар знайшоў выканаўцу і пасля крадзяжу перадаў яму частку грошай.

Практычна ўсе выкрадзенае канфіскавалі. Супрацьпраўным паводзінам маладых людзей, мясцовых жыхароў 26 і 20 гадоў, далі прававую ацэнку.

Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу.

• Текст доступен на языке: Русский