Месца здарэння. Фота СК Рэспублікі Беларусь.

Увечары 22 мая ў міліцыю Валожына паведамілі, што ў прыватным доме знайшлі памерлую жанчыну з нажавымі раненнямі.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, абследавалі двор, зафіксавалі выяўленыя сляды, канфіскавалі рэчавыя доказы, пагутарылі з вяскоўцамі.

Па падазрэнні ў забойстве затрымалі 66-гадовага гаспадара дома. Цяпер праводзяць яго допыт і іншыя следчыя дзеянні.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, сужыцелі пасварыліся. З-за чаго, затрыманы не можа прыгадаць. Падчас сваркі нецвярозы мужчына схапіў нож і нанёс жанчыне смяротныя раненні. Потым  некалькі дзён піў у тым доме.

Цела пацярпелай на падлозе знайшоў  кіроўца пошты, які прывёз жанчыне пенсію, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог

Затрыманаму прад’яўляюць абвінавачванне па частцы 1 артыкула 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яго заключылі пад варту. Канчатковую кваліфікацыю яго дзеянням дадуць па выніках расследавання.

• Текст доступен на языке: Русский