Абітурыенты змогуць аддалена атрымаць меддаведку для паступлення, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Ад сённяшняга дня прадугледжана магчымасць выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя без агляду пацыента ў гэты дзень, а па выніках дадзеных дыспансэрнага назірання пацыента, агляду ўсіх дактароў-спецыялістаў за апошнія 12 месяцаў. Безумоўна, пры дастатковасці звестак, медыцынскіх дакументаў для прыняцця рашэння.

Гэта тычыцца такіх відаў даведак, як меддаведка пра стан здароўя абітурыента пры паступленні, даведка аб патрэбе ў санаторна-курортным лячэнні, для дзяцей на аздараўленне, для прыёму ў дзіцячыя дашкольныя ўстановы, у школу, для атрымання дадатковай адукацыі, для спартыўных секцый, заняткаў харэаграфіяй, для ўсынаўлення, для прыёму ў інтэрнат.

Таксама медыцынскія даведкі для працуючых грамадзян, якія занятыя ў шкодных і небяспечных умовах працы альбо для тых відаў работ, дзе патрэбен прафесійны адбор, – распавяла Ірына Кірэева.

Па словах Ірыны Кірэевай, гэта разгрузіць і медработнікаў, і медустановы. Даведкі можна будзе замовіць па тэлефоне, па інтэрнэце.

– Магчыма, камусьці будзе зручна падысці ў рэгістратуру і замовіць даведку. У кожнай установе гэтае пытанне вырашаюць на месцы ” , – патлумачыла Ірына Кірэева.

• Текст доступен на языке: Русский