Фота Настассі УТКІНАЙ.

Здарэнне адбылося ўчора каля 14 гадзін.

Аўтамабілем «Форд» кіраваў жыхар Маладзечна 1949 года нараджэння. Ён рушыў па вуліцы Янкі Купалы ад плошчы Старое Места ў бок Мінска.

Каля дома №68 па нерэгуляваным пешаходным пераходзе пераходзіла дарогу вучаніца 8 «А» школы №1. Аўтамабіль наехаў на дзяўчынку 2006 года нараджэння.

Школьніца атрымала пашкоджанні, яе шпіталізавалі.

Па справе праводзяць праверку, распавёў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.