На месцы здарэння ў вёсцы Кізілава.

Сёння ноччу каля 0.30 маладзечанскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Кізілава Гарадзілаўскага сельсавета, што ў Маладзечанскім раёне.

Да месца выкліку накіраваліся падраздзяленні выратавальнікаў. Па прыбыцці дом гарэў адкрытым полымем. Суседзі паведамілі, што ўнутры можа знаходзіцца чалавек. Работнікі МНС патушыліі пажар.

У 01.20 выратавальнікі знайшлі загінулую 71-гадовую гаспадыню дома. З ёй жыў 14-гадовы ўнук. Калі пачаўся пажар, хлопец пакінуў дом самастойна. Дачкі загінулай, якая таксама жыла ў доме, падчас пажару не было. Прычыну пажару высвятляюць.

Тое, што засталося ад дома.

Агонь знішчыў дах, дом выгараў знутры, засталіся сцены, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

МНС папярэджвае: аднымі з «падпальшчыкаў» нашых кватэр і дамоў дагэтуль застаюцца электрапрыборы, няспраўная электраправодка.

Пры эксплуатацыі электрапрыбораў неабходна выконваць наступныя меры пажарнай бяспекі:

  • не ўсталёўваць іх  каля прыбораў ацяплення. Для хуткага адключэння ад сеткі разетка, у якую ўключаны электрапрыбор, павінна знаходзіцца ў даступным месцы;
  • не пакідаць уключанымі электрапрыборы без нагляду, не дапускаць выкарыстання дзецьмі ў адсутнасць дарослых;
  • пасля выкарыстання электрапрыборы неабходна адключаць ад сеткі, выняўшы вілку з разеткі;
  • не пакідаць тэлевізар у «рэжыме чакання», калі вы сыходзіце з хаты і на ноч.

МНС рэкамендуе ўстанавіць пажарны апавяшчальнік.

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.

• Текст доступен на языке: Русский