Фота abcnews.com.

На раніцу 29 мая ў Беларусі зарэгістравалі 40 764 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі — 906.

Усяго правялі больш за 500 тысяч тэстаў, паведамляе Мінздароўя. Ачунялі 16 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь час памерлі 224 пацыенты з каронавірусам.