Фота realbrest.by.

Днямі ў Маладзечанскі РАУС патэлефанаваў 19-гадовы хлопец. Ён паведаміў пра крадзеж мабільнага тэлефона.

Па словах маладога чалавека, гаджэт ён забыўся ў гандлёвым цэнтры па вуліцы Будаўнікоў, у Маладзечне. А калі вярнуўся за ім праз пару хвілін назад – прылады ўжо не было на месцы. Шкоду заяўнік ацаніў у 500 рублёў. На месца інцыдэнту прыбыла следча-аператыўная група.

– Высветлілася, што малады чалавек, аплочваючы пакупкі ў краме, паклаў тэлефон на стойку паблізу касы і забыўся. Праз пару хвілін заўважыў, што мабільніка няма. Вярнуўся ў гандлёвы цэнтр, але смартфон ўжо не знайшоў, – расказала пра падрабязнасці здарэння афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Па яе словах, камеры відэаназірання зафіксавалі момант, калі мужчына, які стаіць у чарзе за пацярпелым, запрыкмеціў забыты ім тэлефон і забраў яго. У ходзе аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў міліцыянеры высветлелі, што на забыты мабільнік паквапіўся 62-гадовы маладзечанец. Зламысніка аператыўнікі затрымалі па месцы жыхарства. Там жа знайшлі і скрадзены мабільнік.

Падазраваны прызнаўся ў здзейсненым злачынстве. Аператыўнікам мужчына растлумачыў, што падабраў і забраў забыты хлопцам у краме тэлефон дадому, дзе зняў ахоўнае шкло і выкінуў сім-карту.

Па дадзеным факце супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць праверку. Тэлефон канфіскавалі і вярнулі законнаму ўладальніку.

У дзеяннях падазраванага праваахоўнікі ўгледжваюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 205 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж».

Міліцыя ў чарговы раз нагадвае грамадзянам: таму, хто забірае чужыя забытыя рэчы, пагражае крымінальная адказнасць – да трох гадоў пазбаўлення волі.

• Текст доступен на языке: Русский