Тое, што засталося ад пасцелі пасля пажару. Фота МНС.

28 мая  каля дзесяці гадзін дыспетчару службы 101 Смаргонскага раёна паведамілі пра пажар па вуліцы Савецкай у Смаргоні.

Мясцовы жыхар паведаміў, што з вокнаў кватэры на пятым паверсе ідзе дым і гаспадар, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ўнутры.

Выратавальнікі накіраваліся да месца здарэння, сталі тушыць узгаранне і шукаць  людзей. У адном з пакояў на ложку знайшлі мужчыну і вынеслі яго на свежае паветра. Медыкі агледзелі выратаванага, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Са слоў 52-гадовага пагарэльца, раніцай ён ужыў спіртное, курыў.

Пажарам знішчаная пасцель прыналежнасці, пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены. Верагодней за ўсё, прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

 

• Текст доступен на языке: Русский