У Беларусі працягваюць збіраць подпісы за прэтэндэнтаў у кандыдаты Прэзідэнта Беларусі.

У Маладзечне сёння таксама збіралі подпісы. На Брадвеі — пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада — збіралі подпісы за Святлану Ціханоўскую.

Людзі стаялі ў чэргах ад банку да будынку КГБ. Па падліках карэспандэнтаў «РГ» у чэргах знаходзілася больш за некалькі сотняў чалавек за ўвесь час пікету.

Пасля заканчэння пікету сябры ініцыятыўнай групы Ціханоўскай паведамілі, што за 31 мая сабралі каля 400 подпісаў. А днём раней, 30 мая, за некалькі гадзін сабралі больш за 260 подпісаў.

Фота Настассі УТКІНАЙ.