28 мая, каля 14.30, на чыгуначным перагоне Маладзечна-Уша, у Татаршчыне, пад грузавы цягнік «Маладзечна-Мінск» трапіла 52-гадовая маладзечанка, паведамляе МУС.

Жанчына выйшла на пуці перад цягніком, які набліжаўся. Машыніст экстрана затармазіў, але пазбегнуць трагедыі не атрымалася. Маладзечанка загінула на месцы.

• Текст доступен на языке: Русский