Вось так пазагараць на гэтым тыдні не атрымаецца. Фота Аксаны Ярашонак.

Па абяцаннях сіноптыках, асаблівага цяпла на гэтым тыдні мы не дачакаемся.

У аўторак, 2 чэрвеня, дажджы, месцамі моцныя. Вецер паўночны, паўночна-заходні, парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Ноччу +5..+10°С, максімальная — днём +10..+16°С.

У сераду часам дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +4..+9°С, максімальная — днём +11..+18°С.

У чацвер, 4 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +4..+10°С, максімальная — днём +13..+18°С, месцамі да +20°С

Пацяплее ў канцы тыдня. Будзе да +20. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткія летнія дажджы, у дзённыя гадзіны з навальніцамі.

• Текст доступен на языке: Русский