Такую інфармацыю апублікавала ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданова, паведамляе БЕЛТА.

Інцыдэнт адбыўся 30 мая каля 00.35. Паводле папярэдняй інфармацыі, на 47-м кіламетры аўтадарогі М6 Мінск – Гродна 25-гадовы кіроўца «Міцубісі» збіў 59-гадовага пешахода.

Той ішоў па праезнай частцы без флікера. Пешаход загінуў на месцы здарэння.

ДАІ просіць пешаходаў перасякаць праезную частку строга ў устаноўленых для гэтага месцах і на дазваляльны сігнал святлафора. У цёмны час сутак трэба пазначаць сябе флікерам.

• Текст доступен на языке: Русский