Машынка пасля пажару. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

31 мая ў 13-05 у ГРАНС Маладзечнапатэлефанавала жанчына з садовага
таварыства «Пісараўўская бярозка», што каля вёскі Татаршчына, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.

– Дапамажыце, у мяне загарэлася пральная машына!, – прасіла жанчына.

Пазней гаспадыня распавяла, як на яе вачах з працуючай пральнай машыны «Атлант» пайшоў дым. Гаспадыня паспела адключыць яе ад сеткі, пасля чаго машынка ўспыхнула і загарэлася. На дапамогу падаспелі суседзі. Пажар ліквідавалі да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

У выніку пажару пашкоджана пральная машына, сцяна і столь на кухні. Пацярпелых няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский