Фота mir24.tv.

Пра гэта паведамляюць валанцёры атрада «Анёл Паўночны Захад». 

Пра тое, што Раман Г. знік, у рэдакцыю паведамілі яго сваякі. Яны расказалі, што 29 мая хлопец адпачываў разам з сябрамі на рацэ Лоша ў Астраўцы. Прыкладна ад 23:00 да 00:00 ён знік. Як сказалі сваякі хлопца карэспандэнту, яго сябры распавялі, што Раман пайшоў купацца.

Сёння валанцёры паведамілі, што цела хлопца яны знайшлі ў рацэ з дапамогай спецыяльнага прыбора. Работнікі АСВОД дасталі цела з вады.

• Текст доступен на языке: Русский