На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

За мая, каля трох гадзін ночы, на нумар 101 паступіў званок у цэнтр
аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС. Мужчына паведаміў пра загаранне дома ў Маладзечне, на завулку Паўднёвым:

– Я прачнуўся з-за незразумелага шуму. Выйшаў на вуліцу паглядзець, што здарылася і ўбачыў, як суседні дом гарыць адкрытым полымем. Адразу ж патэлефанаваў у МНС .

У выніку пажару дом знішчаны цалкам. Пацярпелых няма. Высветлелі, што дом нежылы. Гаспадары прыязджалі сюды рэдка. Прычына пажару высвятляецца, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский