Ілюстрацыйнае фота.

Пра пажар у вёсцы Валейкавічы Сольскага сельсавета, што на Смаргоншчыне, паведамілі раніцай, каля 04.35, 31 мая.

Згарэла маёмасць, дах, перакрыцці, пашкоджаныя сцены. Падчас тушэння пажару выратавальнікі знайшлі цела 84-гадовага гаспадара. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский