2 чэрвеня ў Маладзечне праходзяць чарговыя пікеты па сборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.
Пікеты праходзяць на Брадвеі на ганку кінатэатру «Радзіма». Ужо традыцыйна тут збіраюць подпісы сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Першы пікет праводзіць ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі.
Сёння ў Маладзечне ідзе дождж, аднак кепскае надвор’е не перашкодзіла стаяць у чэргах на пікеце.
Нагадаем, збор подпісаў распачаўся 21 мая, працягнецца да 19 чэрвеня.
Чытайце яшчэ: У Маладзечне стаялі больш за некалькі сотняў людзей у чэргах на пікеце (Шмат фота)



Фота Настассі УТКІНАЙ.
• Текст доступен на языке: Русский