Смаргонскія пагранічнікі затрымалі расіяніна, які хацеў нелегальна трапіць у Калінінград

31 мая смаргонскія пагранічнікі за паўтара кіламетра ад беларуска-літоўскай мяжы затрымалі 29-гадовага грамадзяніна Расіі.

Мужчына прызнаўся, што вяртаўся да месца свайго пастаяннага жыхарства ў Калінінград. Але назад вырашыў паехаць не з Масквы, а з Літвы, маючы ўсе дакументы для законнага перасячэння мяжы. Ведаючы, што мяжа з Еўрасаюзам зачыненая, ён вырашыў абысці пункт пропуску «Катлоўка» і схавацца ў лесе. Характэрна, што з расійскай сталіцы ў Беларусь мужчына дабіраўся амаль трое сутак на спадарожным транспарце, вывучаючы па дарозе карту мясцовасці вакол пункта пропуску.

Грамадзянін Расіі дастаўлены ў ІЧУ Смаргонскай памежнай групы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 1 арт. 23.30 (парушэнне памежнага рэжыму) і арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы) КаАП Рэспублікі Беларусь.