Ілюстрацыйнае фота. МНС.

Сёння ў бальніцы памёр 15-гадовы падлетак, які 30 мая тануў у басейне паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Інцыдэнт здарыўся 30 мая ў Мінску. Адзін з наведвальнікаў басейна звярнуў увагу на тое, што на суседняй дарожцы тоне юнак. Мужчына адразу ж нырнуў яго ратаваць.

Падлетка дасталі з вады, аказалі неабходную дапамогу і павезлі ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён спрабаваў праплысці пад вадой 50 метраў, але на глыбіні страціў прытомнасць і стаў тануць.

• Текст доступен на языке: Русский