Валанцёры пошукавага атрада «Анёл Паўночны Захад» і Ашмянскі РАУС шукаюць жыхара аграгарадка Кракаўка Андрэя Казіміравіча Пабядзінскага, 1969 года нараджэння.

24 мая каля 13.00 мужчына выйшаў з дома па адрасе: Кракаўка, вуліца Леніна, 27. Ён пайшоў у невядомым кірунку і да сёння месца яго знаходжання невядомае.

Прыкметы: рост 180 сантыметраў, худы, шэра-балкітныя вочы, русыя валасы.

Асобыя прыкметы: шрам ад апенцыцыту

Быў апрануты: спартыўная кофта на замку з чырвонай устаўкай на грудзях, шэрыя спартыўныя штаны, гумовыя тапкі 43 памеру, цёмныя шкарпэткі.

Каму нешта вядома, тэлефануйце па тэлефонах, пазначаных на фотаздымку.

 

• Текст доступен на языке: Русский