Падвялі вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Ёсць тры пераможцы з нашага рэгіёна.
Ганна Ількевіч, навучэнка Вілейскай сярэдняй школы № 5. Яна атрымала дыплом другой стені ў другой узроставай катэгорыі (5-6 класы). Ганна чытала беларускую народную казку «Ганарыстая варона»;
Аляксей Ляшковіч, навучэнец Маладзечанскай гімназіі-каледжа мастацтваў, атрымаў дыплом другой ступені ў чацвёртай узроставай катэгорыі (9-10 класы). Ён чытаў верш Ніла Гілевіча «Роздум перад кніжнай паліцай»;
Яшчэ адна пераможца ў чацвёртай катэгорыі – Алеся Драгун, навучэнка Мядзельскай гімназіі-інтэрната. У яе – дыплом трэцяй ступені. Дзяўчына чытала верш Алеся Бачылы «Матчына мова».
• Текст доступен на языке: Русский