Ілюстрацыйнае фота urbanoid.by.

19 мая ў Маладзечанскі РАУС звярнулася з заявай 49-гадовая жыхарка горада. Яна паведаміла, што невядомы ў перыяд часу ад 18.00 18 мая па 07.40 19 мая скраў два ровары.

Ровары былі на лесвічнай пляцоўцы ў падсобцы трэцяга паверха дома №29 па вуліцы Скарыны. Невядомы сарваў навясны замок у падсобцы, якая вядзе на балкон агульнага карыстання. Адтуль скраў два горных ровары. Адзін з іх належаў заяўніцы, а другі – 41-гадовай суседцы.

Днямі міліцыя затрымала падазраванага. Гэта 16-гадовы навучэнец аднаго з маладзечанскіх каледжаў. З ім праводзілася індывідуальна-прафілактычная работа, расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук. Хлопец ужо трапляў у поле зроку міліцыянераў за крадзяжы.

Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 205 Крымінальнага кодэксу. Магчыма, хлопец датычны і да крадзяжоў іншых ровароў.

РАУС Маладзечна нагадвае, што ў апошні час пачасціліся выпадкі крадзяжоў ровараў. Грамадзяне працягваюць пакідаць ровары ў пад’ездах, на лесвічных клетках, а часам нават не прышпіляюць іх замкамі да агароджы альбо батарэі. Зламыснікі лёгка  трапляюць у пад’езды, абсталяваныя дамафонамі, прадстаўляючыся суседзямі альбо работнікамі службаў, часам заходзяць разам з жыхарамі. У міліцыі раяць захоўваць ровар у кватэрах або на балконах.

• Текст доступен на языке: Русский