Пра перанос фестывалю паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства культуры.

Рашэнне аб пераносе прымалі на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Рашэнне прынялі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

Фестываль пройдзе ў чэрвені 2021 года.

Нагадаем, што фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць у Маладзечне з 1993 года. Яго заснаваў Генадзь Карпенка.