Фота tut.by.

Лукашэнка прыняў рашэнне аб адстаўцы дзеючага ўрада. Адпаведны ўказ падпісаны, паведамляе БелТА.

Як паведамлялася, прапановы па новым складзе ўрада ў першай палове дня 3 чэрвеня былі абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.

Пра намер да выбараў сфармаваць новы склад урада Лукашэнка заявіў 25 мая.