На раніцу 4 чэрвеня ў Беларусі зарэгістраваныя 45 981 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі — 865. Усяго праведзена 573 699 (11 366 за суткі) тэстаў, паведамляе Мінздароўя.
Ачунялі 21 162 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь час памерлі 253 пацыенты з каранавірусам. За суткі – пяць смерцяў.
• Текст доступен на языке: Русский