4 чэрвеня маладзечанцы зноў прыйшлі на пікеты, каб паставіць подпісы за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі.

На ганку маладзечанскага кінатэатра збіралі подпісы ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі.

Нагадаем, што ў гэтым годзе ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Яны адбудуцца 9 жніўня 2020 года. Цяпер праходзіць этап збораў подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты. Збор подпісаў распачаўся яшчэ 21 мая і працягнецца да 19 чэрвеня. Прэтэндэнтам трэба набраць 100 тысяч подпісаў.

Ініцыятыўныя групы Ціханоўскай і Бабарыкі паведамілі, што за ўвесь час правядзення пікетаў у Маладзечне сабралі па 1000 подпісаў. За 4 чэрвеня сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай сабралі 276 подпісаў. Ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі не ўдакладніла колькасць сабраных подпісаў за мінулы дзень.

Як прыйшлі мінулыя пікеты, вы можаце паглядзець у нашых фотарэпартажах:

У Маладзечне стаялі больш за некалькі сотняў людзей у чэргах на пікеце (Шмат фота)

Пад дажджом з парасонамі і ў масках. Маладзечанцы зноў стаялі ў чэргах, каб паставіць подпіс на пікеце (Фота)

Фота Настассі УТКІНАЙ.