Фота tut.by.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў прэм’ер-міністрам Рамана Галоўчанка, які да цяперашняга часу займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм’ерам стаў Аляксандр Субоцін. Былы першы віцэ-прэм’ер – Дзмітры Крутой – цяпер намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта. Новы міністр інфармацыі Ігар Луцкі, прамысловасціПётр Пархомчык, архітэктуры і будаўніцтва – Руслан Пархамовіч. Андрэй Хмель будзе кіраваць Міністэрствам ЖКГ

Прэм’ер-міністр Сяргей Румас не ўвайшоў у склад новага ўрада.

Нагадаем, што ўчора Аляксандр Лукашэнка адправіў ранейшы ўрад у адстаўку.

• Текст доступен на языке: Русский