На месцы здарэння. Фота ctv.by.

Падчас добраўпарадкавання сажалкі ў вёсцы Солтаны Гарадзілаўскага сельсавета, што ў Маладзечанскім раёне, сапёрам давялося абясшкоджваць гранату, паведамляе праграма «Міншчына».

Вяскоўцы самастойна добраўпарадкавалі мясцовую сажалку. Сажалка зарасла хмызняком і чаротам, таму купацца тут было нельга. Да таго ж загінула ўся рыба. За два дні актывісты спусцілі ваду, пачысцілі дно ад смецця, прыбралі расліннасць. Галоўнымі ініцыятарамі добрай справы сталі браты Міхаіл і Яўген Садоўскія. Мужчынам дапамаглі аднавяскоўцы і мясцовая ўлада. Сюды накіравалі спецтэхніку, якая ўзяла на сябе вялікую частку працы. Падчас добраўпарадкавання знайшлі небяспечны падарунак – гранату часоў Першай сусветнай вайны, якую абясшкодзілі сапёры.

• Текст доступен на языке: Русский