Фота abcnews.com.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала 5 чэрвеня ў Telegram цэны на правядзенне тэстаў на COVID-19, якія спатрэбяцца перад выездам за мяжу: 41,38 рубля для рэзідэнтаў краіны і 56,63 для нерэзідэнтаў.

За гэтую суму РНПЦ гігіены і эпідэміялёгіі правядзе тэст мазкоў мэтадам палімэразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР) — у адрозненьне ад экспрэс-тэстаў на антыцелы, гэты від тэстаў дазваляе выявіць каранавірус на ранняй стадыі хваробы, але апрацоўваецца працяглы час.

Ахвочым зрабіць тэст трэба падаць не толькі копію пашпарта, але і копіі білетаў у краіны, куды чалавек збіраецца ехаць. Па завяршэнні тэсту абяцаюць выдаць вынікі на рускай і англійскай мовах.