Фота Настассі УТКІНАЙ.

Справу пра тое, што жыхар Вілейшчыны выклаў у сацсеткі інтымныя фота сваёй былой дзяўчыны, у суд перадалі 24 красавіка. Цяпер вынеслі прыгавор.

Нагадаем, што маладыя людзі жывуць у адной мясцовасці. Яны сустракаліся, а потым пасварыліся. У маладога чалавека засталіся інтымныя фота дзяўчыны. Таксама быў логін і пароль ад яе старонкі ў сацсетках. 27-гадовы фігурант зайшоў на старонку былой дзяўчыны і ў суполцы выклаў яе інтымныя фотаздымкі.

Па словах намесніка пракурора Вілейскага раёна Андрэя Жукоўскага, фігурант атрымаў два гады пазбаўлення волі. Аднак суд прызначыў выпрабавальны тэрмін на адзін год. Калі малады чалавек будзе выконваць пэўныя патрабаванні і не трапіць у поле зроку міліцыі, у калонію яго не адправяць.

Таксама фігурант павінен выканаць сто гадзін грамадска-карыснай працы і задаволіць іск дзяўчыны за маральны ўрон – заплаціць ёй дзве тысячы рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский