На Мядзельшчыне сёлета парушылі прыродаахоўнае заканадаўства на 4050 рублёў

Сёлета на Мядзельшчыне на парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства склалі 14 пратаколаў, а агульная сума штрафаў — 4050 рублёў.

Аб гэтым паведаміў галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Фёдарава-Пусько:

— Сёлета на парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства складзена 14 пратаколаў. Накладзена штрафаў на суму 4050 рублёў. Складзены 3 акты аб устанаўленні факта прычынення шкоды. Але штрафы не галоўнае. Мы ніколі не ставілі і не ставім на першае месца ў сваёй рабоце пакаранне, хаця іншы раз без гэтага не абысціся. Імкнёмся праводзіць прафілактычна-папераджальную работу. Хтосьці разумее нашы патрабаванні пасля размовы і тлумачэння, іншым гэтага недастаткова. Вось тады і прымяняем штрафныя санкцыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.