У Мядзельскім музеі народнай славы адкрылася выстава «Бушавалі дзень і ноч азёры».
Яна прысвечана паўстанню нарачанскіх рыбакоў у 1935 годзе. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, дакументы, асабістыя рэчы ўдзельнікаў, мастацкія палотны.
Тут таксама экспануюцца рыбалоўныя снасці, прадметы беларускага побыту, якія дазваляюць акунуцца ў атмасферу сялянскага жыцця 1920-1930-х гадоў.