Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы культуры і мастацтва. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Міністэрству культуры ў 2020 годзе са сродкаў фонду выдзеляць больш за тры мільёны рублёў. Частку грошай накіруюць на рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў.

• Текст доступен на языке: Русский