Лета на Вілейшчыне. Фота Аксаны Ярашонак.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 8 чэрвеня. У гэты дзень у многіх раёнах Беларусі прагназуецца спякотнае надвор’е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак днём па паўднёвым усходзе Беларусі ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі месцамі максімальная паветра дасягне 30-32 градусаў цяпла. У начны час будзе 14-19 градусаў цяпла. Пры гэтым сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна ў заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты.

• Текст доступен на языке: Русский