Маладзечна. лета. Парк. Фота Аксаны Ярашонак.

Аднак у аўторак месцамі — кароткачасовыя дажджы, часам навальніцы. Ноччу +13 … 19°C, максімальная днём +26 … 32°C, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, дзе чакаецца шмат аблокаў, +23 … 25°C, піша Tut.by.

У сераду ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Уначы +15 … 20°C, днём ад + 24°C па паўночным захадзе да + 32°C па паўднёвым усходзе.

11 чэрвеня, у чацвер, дажджы месцамі па заходняй палове. Днём +27 … 33°C. Дарэчы, такі тэмпературны фон на 4-9 градусаў будзе перавышаць кліматычную норму.

У пятніцу будзе такая ж тэмпература, кароткія летнія дажджы.

У выходныя халодны атмасферны фронт закране і поўнач Беларусі, таму тут стане крыху халадней, па поўдні краіны яшчэ затрымаецца 30-градусная спёка.