На раніцу 8 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 49 453 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі — 823. Усяго праведзены 632 993 тэсты, паведамляе Мінздароўя.
Ачунялі 23 880 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь час памерлі 276 пацыентаў з каранавірусам. За суткі – памерлых сем.