Малюнак навучэнцаў Вілейскай школы №5. Фота vileyka-edu.gov.by.

Ад 1 па 4 чэрвеня  на Вілейшчыне ладзілі дыстанцыйны раённы конкурс малюнка на асфальце «Цудоўная планета дзяцінства», прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

У конкурсе паўдзельнічалі навучэнцы з 13 гімназій і школ Вілейшчыны, паведамляюць ва Упраўленні па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама. Пасля падліку галасоў у сацыяльнай сетцы «Укантакце» пераможцамі сталі:

1 месца – творчая група Вілейскай сярэдняй школы №3. Назва работы «Круціцца дзяцінства карусель» – 348 галасоў;

Малюнак навучэнцаў Вілейскай школы №3. Фота vileyka-edu.gov.by.

2 месца – Паліна Багуцкая, Дар’я Бандарэнка, Арцём Беляўцоў, навучэнцы Вілейскай сярэдняй школы №5. Назва работы «Шчаслівае дзяцінства» – 295 галасоў;

3 месца – Ілона Бауліна, Крысціна Давідовіч,  Юлія Субач, навучэнкі  Вілейскай гімназіі №2. Назва работы «Планета дзяцінства» – 123 галасы.

Малюнак навучэнцаў Вілейскай гімназіі №2. Фота vileyka-edu.gov.by.

• Текст доступен на языке: Русский