Марыя Захарэвіч. фота onliner.by.

Узнагароджанне зацверджанае Указам №191 Аляксандра Лукашэнкі.

Марыя Захарэвіч нарадзілася ў 1936 годзе ў вёсцы Навасёлкі, на Мядзельшчыне. Яна – Народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Ганаровая ўдзельніца вечарын Паэтычнага тэатра «Арт. С». Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці (2012).

У 2007 годзе рэжысёр Сяргей Лук’янчыкаў зняў пра Захарэвіч дакументальны фільм «Аб чым баліць душа».

Шмат здымалася ў тэатры і кіно. Стала першай гераіняй праекта «Асоба эпохі», што ладзіцца ў межах Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.

Пэўны час працавала ў Мінскім абласным драмтэатры ў Маладзечне. Там паставіла тры спектаклі — «Апошнюю ахвяру» Астроўскага, «Характары» Шукшына і п’есу Мележа.

 

• Текст доступен на языке: Русский