Фота fotokto.ru.

На 96-м годзе памерла жыхарка Івянца Ізабэла Елістратава. Падчас вайны яна была партызанскай сувязной у атрадзе імя Цімашэнкі. 

Ізабэла Елістратава. Фта з сайта Валожынскага райвыканкама.

Пасля вайны ўраджэнка сталічнай сям’і, дачка доктара,  засталася ў Івянцы разам з мужам. Яго сустрэла ў партызанскім атрадзе. Працавала ў мясцовым райвыканкаме, потым – на заводзе мастацкай керамікі. Мела  медалі  «Партызан Вялікай Айчыннай вайны» другой ступені, «За перамогу над Германіяй», ордэн Айчыннай вайны другой ступені, афіцыйнае пасведчанне партызана Беларусі, паведамляюць у Валожынскім райвыканкаме.

• Текст доступен на языке: Русский